У 2020 годзе адразу некалькі высокапастаўленых сілавікоў траплялі ў ДТЗ. Была і чалавечая ахвяра
Альянс расследавальнікаў Беларусі ў злітай перапісцы МУС знайшоў дакументы, якія сведчаць пра тое, што ў 2020 годзе адразу некалькі высокапастаўленых сілавікоў траплялі ў аўтакатастрофы, піша «Белсат». Грамадству пра гэтыя выпадкі не паведамлялася.
14.02.2024 / 18:31
Начальнік беларускага бюро Інтэрполу палкоўнік міліцыі Аляксандр Пятран 20 ліпеня 2020 года на машыне Nissan пратараніў службовую Geely УУС ДАІ Першамайскага раёна Мінску.
Начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку Андрэй Паўлючэнка 24 кастрычніка 2020 года на службовым BMW Х6 каля гасцініцы «Вікторыя Алімп гатэль» на праспекце Пераможцаў не раз’ехаўся з замежным грамадзянінам.
Генерал Сяргей Трус, першы намеснік начальніка ВПС і войскаў СПА — начальнік Галоўнага штаба, 29 жніўня 2020 года атрымаў цялесныя пашкоджанні ў ДТЗ, калі ехаў разам з кіроўцам-салдатам тэрміновай службы Максімам Трусавым на службовым Renault Fluence. Удзельнік ДТЗ з ліку цывільных асоб пры гэтым загінуў на месцы.
Чытайце таксама:
«Калі ён стане міністрам, Кубракоў падасца пацанёнкам». Гісторыя жыцця Мікалая Карпянкова
Што стала з былымі міністрамі ўнутраных спраў
Тут вучыліся Патрушаў і Тозік. Што за напаўсакрэтная ўстанова, якая рыхтуе кадры для КДБ