У Валагодскім кінатэатры паказалі інтэрв'ю Пуціна Такеру Карлсану. Сабралася 500 чалавек
Калі верыць мясцовым чыноўнікам, гэтых людзей ніхто не зганяў, яны прыйшлі самастойна.
14.02.2024 / 15:54
«Зала ўмяшчае ў сябе недзе 600 месцаў. Народу было недзе 500 чалавек, можа, нават болей. <…> Зала была адкрыта, адпаведна, усе жадаючыя маглі прыйсці. Былі ветэранскія арганізацыі, якія прыязджалі з аддаленых раёнаў горада. <…> Мы лічым, што запатрабаванасць была, людзям гэта было цікава», — распавёў прадстаўнік адміністрацыі Волагды.
Gazeta.ru
Па ягоных словах, жыхары горада таксама прасілі арганізаваць вячэрні сеанс інтэрв'ю з Пуціным. Прычым калі ў жыхароў будзе такая неабходнасць, ім зробяць паўторны паказ інтэрв'ю. Таксама чыноўнік сказаў, што ўлады Волагды плануюць і надалей трансляваць на вялікім экране інтэрв'ю высокапастаўленых чыноўнікаў, піша «Новая газета».
Чытайце таксама:
«Я знайшоў гістарычную карту Манголіі». Экс-прэзідэнт Манголіі патроліў Пуціна
Шольц і Байдэн разам пасмяяліся з інтэрв'ю Пуціна