Завуча з Бярозаўкі, якую затрымлівалі на вачах шакаваных вучняў, звольнілі

Завуча СШ №1 г. Бярозоўка Алу Чуйко звольнілі з працы пасля таго, як знайшлі падпіскі на незалежныя каналы, пішуць лідскія праваабаронцы.

14.02.2024 / 15:31

Па інфармацыі канала, завуч Ала Чуйко зарэкамендавала сябе як прыхільніца Лукашэнкі, была ў камісіі на рэферэндуме 2022 года, і яе збіраліся паставіць у камісію цяпер на выбары дэпутатаў.

Але калі яе пачалі правяраць на лаяльнасць рэжыму і падпіскі ў сацсетках, то знайшлі падпіскі на дэмакратычныя каналы і затрымалі 30 студзеня. Жанчыну затрымлівалі на вачах у шакаваных вучняў. 

Жанчыне далі штраф 30 б.в. (1200 рублёў) за захоўванне і распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі дзвюх супрацоўніц МТБанка

На Сашу Філіпенку завялі крымінальную справу

Затрымалі вядомага віцебскага відэаблогера Віталя Усціновіча

Затрыманых некалькі соцень, некаторым пасля допытаў не вяртаюць пашпарты. Падрабязнасці аблавы на салідарных з палітвязнямі

Nashaniva.com