Даляр вырас да максімуму за чатыры месяцы

Сёння амерыканская валюта пераадолела планку 3,23 рубля.

14.02.2024 / 13:29

На таргах у Мінску 14 лютага даляр вырас на 0,77 капейкі да 3,2317 беларускага рубля. Гэта максімум за чатыры месяцы. А ў пачатку года даляр каштаваў 3,1775.

Таргоў па еўра сёння не было.

Расійскі рубель знізіўся на 0,11 капейкі да 3,5357 за 100 адзінак.

Кітайскі юань вырас на 0,28 да 4,4486 за 10 адзінак.

Чытайце таксама:

У Беларусі разганяецца інфляцыя, за месяц павелічэнне на 0,8%

Золатавалютныя рэзервы за студзень нязначна знізіліся

Лічбавы рубель плануюць запусціць у 2026 годзе

Nashaniva.com