У Бадэн-Бадэне пʼяны беларус ляжаў на чыгуначных рэйках — машыніст забраў яго ў поезд
У нямецкім горадзе Бадэн-Бадэн на чыгуначных рэйках выявілі нецвярозага 41-гадовага беларуса. Пра гэта піша «Беларусь і свет» са спасылкаю на мясцовую паліцыю.
14.02.2024 / 08:52
Мужчына быў пʼяным. Яго забраў з рэек машыніст рэгіянальнага цягніка, які рухаўся з моцна зніжанай хуткасцю. Потым беларуса аддалі паліцыі.
Добраахвотны тэст выявіў у арганізме 1,7 праміле алкаголю. Цяпер беларусу выставяць абвінавачванні ў дробным правапарушэнні.
Чытайце таксама:
Беларуская чыгунка прызначае ў лютым і сакавіку больш за 70 дадатковых цягнікоў