Затрымалі былога сябра ЦК БСДП Анатоля Прышчыка

Вечарам 12 лютага да яго дома ў Мікашэвічах прыехаў чорны мікрааўтобус, з якога выскачыла каля 15 сілавікоў са зброяй.

13.02.2024 / 12:54

Ноч Анатоль Прышчык правёў у ізалятары ў Лунінцы. Чакаецца, што суд адбудзецца сёння, 13 лютага. Папярэдне вядома, што сацыял-дэмакрата вінавацяць у вырабе, распаўсюдзе і захаванні экстрэмісцкіх матэрыялаў (ч. 2 арт. 19.11 КоАП), піша БСДП у сваім тэлеграм-канале.

74-гадовы актывіст не раз быў назіральнікам на выбарах.

Чытайце таксама:

За «экстрэмізм» затрымалі трох супрацоўнікаў «Газпрам трансгаз Беларусь»

Затрымалі жыхара Віцебска, які ў «Аднакласніках» лайкнуў пост пра смерць начальніка Аршанскага РУУС

«Нясла вялікі бел-чырвона-белы сцяг». 2,5 года «хатняй хіміі» далі за ўдзел у акцыі пратэсту

Nashaniva.com