Аднолькавыя выступы кандыдатаў у дэпутаты на тэлебачанні нарабілі смеху ў сацсетках ВІДЭА

«Моладзевы блок» параўнаў выступы кандыдатаў у дэпутаты ад ЛДПБ. Тэкст прамоваў зроблены як пад капірку.

12.02.2024 / 14:06

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Моладзевы Блок | Моладзь.бел ⚡️ (@moladzbel)

Кандыдаты розных рэгіёнаў гавораць аднымі і тымі ж словамі.

«Мы гаворым: любая каляровая рэвалюцыя — гэта зло», «моцная армія — гэта мір у краіне», «моцныя рэгіёны — гэта моцная краіна», «у нас было і заўсёды будзе дзве дзяржаўныя мовы», «мы выступаем за нашыя традыцыйныя каштоўнасці», «мы абавязаныя зрабіць усё, каб маладыя маглі рэалізаваць сябе тут, на радзіме». І нават аднолькава сфармулявалі паняцце «парадак»: «парадак — гэта калі мужчына можа забяспечыць сваю сям’ю, а жанчына накарміць сваіх дзяцей», — перакананыя кандыдаты ў дэпутаты, якіх чытачы ў каментарах называюць ботамі.

Чытайце таксама:

«Хачу пачуць ад яе тры галоўныя словы». Як прапаганда спрабуе рэкламаваць выбары — крынджовыя ВІДЭА

Давераную асобу Лукашэнкі раптоўна не зарэгістравалі кандыдатам у Гродзенскі абласны савет

Гродзенка, якую раней судзілі за БЧБ-штаны, паклікала ўсіх на выбары і сфатаграфавалася з былым сілавіком

«Не так важная колькасць, як якасць». Прапагандыста трывожыць, што сагнаны на сустрэчы народ не задае пытанняў

Nashaniva.com