Разумны ліфт па-беларуску ВІДЭА
Гэта магілёўскі ліфт можа павысіць эрудыцыю жыхароў дома.
11.02.2024 / 23:55
Відэа з цікавым ліфтам выклалі ў тыкток. У ім вісіць карта свету, табліца Мендзелеева, а для дзяцей — алфавіт і лічбы.
«Нічога незвычайнага, проста ліфт у Беларусі», — падпісаў аўтар відэа.
«Яўна ліфцёр — былы настаўнік», — жартуюць у каментарах.
«Трэба законам абавязаць, каб усе ліфты такімі былі», — прапануюць.
«Класная задумка. Замест таго, каб проста тарашчыцца ў нікуды, пакуль едзеш, можна па крыху чэрпаць карысную інфармацыю», — ацанілі ліфт каментатары.