У Беларусі прадаецца біткойн, які кожны можа сабе дазволіць

Яго ў продажы нарэзанымі кавалачкамі знайшлі ў крамах Green. У якасці вытворцы пазначаны Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат.

10.02.2024 / 09:30

Фота: Money.onliner.by

На камбінаце Onliner.by растлумачылі, што гэта не навінка: сыр сталі рабіць яшчэ ў пачатку мінулага года. Ён адносіцца да цвёрдых сыроў накшталт пармезану. У ім выкарыстоўваецца спецыфічны набор заквасачных культур, якія дазваляюць смаку гэтага сыру адрознівацца ад іншых.

Ніякай асаблівай рэкламы гэтаму сыру камбінат не даваў — няма інфармацыі пра Bitcoin на сайце Рагачоўскага ММК, хоць пра іншыя такія прадукты там напісана.

Фота: Money.onliner.by

Па цане ён прыкладна ў два разы таннейшы за аналагічныя сыры. Праўда, гэта калі атрымаецца ўзяць яго на зніжцы па 21 рубель за кілаграм.

Фота: Money.onliner.by

У склад уключаны малако, соль, закваска, фарбавальнік і іншае. Энергетычная каштоўнасць прыкладна такая ж, як у булкі: 349 ккал.

Фота: Money.onliner.by

Які Bitcoin на смак? Дакладны адказ на гэтае пытанне даў бы праўдзівы аматар такіх сыроў, але ў рэдакцыі такіх не знайшлося. Таму апісанне простае: смак як у звыклага цвёрдага сыру. Bitcoin можна дадаваць у макарону, салаты, піцу, запечаную бульбу і аналагічныя стравы, куды падыходзіць пармезан.

Фота: Money.onliner.by

Чытайце таксама:

«Ну і хто іх купіць?» У беларускіх крамах знайшлі грыбы па 500 рублёў за кіло

Як пасля двух гадоў санкцый змяніліся беларускія паліцы з ежай

У Верхнядзвінску павялічаць вытворчасць мацарэлы амаль удвая

Беларуская каўбаса без мяса: калі з'явіцца ў крамах і з чаго яе робяць

У Беларусі пачалі выпускаць масла «гхі». Што гэта такое і чаму каштуе 66,8 рубля за кг?

Nashaniva.com