У Магілёве затрымалі двух супрацоўнікаў прыватнай друкарні

Як стала вядома Mayday.team, магілёўскія сілавікі затрымалі двух работнікаў прыватнай друкарні, якая размешчаная на вуліцы Ленінскай у Магілёве. Затрыманыя — сямейная пара.

09.02.2024 / 19:17

Здымак ілюстрацыйны

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрымалі Аляксандра Хамкова і ягоную жонку Вольгу. Дома і на працы ў пацярпелых правялі ператрус.

Як сцвярджае крыніца праваабаронцаў, «людзі працавалі звычайна, ніякага дачынення да палітыкі не мелі».

Чытайце таксама:

Драгічын: экс-палітвязень і былы журналіст Сяргей Гардзіевіч выйшаў з 15 сутак

Вынеслі прысуд мастачцы Ганне Крук

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 12 чалавек

Nashaniva.com