Цэнтрвыбаркам Расіі паказаў, як будзе выглядаць выбарчы бюлетэнь. Кідаецца ў вочы адна дэталь 

У Расіі паказалі бюлетэнь да прэзідэнцкіх выбараў з чатырма кандыдатамі.

09.02.2024 / 15:48

У бюлетэні будуць чатыры кандыдаты: Уладзімір Пуцін, Уладзіслаў Даванкоў ад партыі «Новыя людзі», лідар ЛДПР Леанід Слуцкі і Мікалай Харытонаў ад КПРФ. Надрукаваць плануецца звыш 113 млн бюлетэняў, піша РБК.

Звяртае ўвагу, што ў Пуціна — самае кароткае апісанне: «1952 года нараджэння, месца жыхарства — горад Масква, прэзідэнт Расійскай Федэрацыі; самавылучэнец».

У астатніх прыведзены звесткі аб працы ў Дзярждуме, іх пасадах у партыях і г. д.

Учора Цэнтрвыбаркам не зарэгістраваў Барыса Надзеждзіна і Сяргея Малінковіча ад партыі «Камуністы Расіі».

Чытайце таксама:

Надзеждзіна не зарэгістравалі кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі

ЦВК РФ знайшоў 15% «браку» ў падпісных лістах за Барыса Надзеждзіна

Каманда Навальнага абвясціла сваю стратэгію на дзень прэзідэнцкіх выбараў

«Каб не зрабіўся расійскай Ціханоўскай». Адміністрацыя прэзідэнта Расіі рэкамендавала не дапускаць Надзеждзіна да выбараў

Nashaniva.com