Як правільна захоўваць і гатаваць яйкі, каб захаваць вітамін D

Вучоныя высветлілі, у якіх умовах лепш захоўваць яйкі і які спосаб гатавання найлепшы для таго, каб яны не страцілі вітамін D.

11.02.2024 / 13:41

Фота: pixabay.com

Яйка — цудоўная крыніца вітаміну D, вядомага як «сонечны вітамін». Ён неабходны для здароўя касцей, зубоў і цягліц, трываласці імуннай сістэмы. Некаторыя даследаванні таксама гавораць аб тым, што людзі з нізкім узроўнем вітаміну D маюць больш высокую рызыку разнастайных сезонных афектыўных разладаў, асабліва ў зімовыя месяцы. У яйках гэты вітамін утрымліваецца ў жаўтку.

Даследчыкі з Універсітэту Ньюкасла прааналізавалі яйкі, ўзбагачаныя вітамінам D, каб вызначыць, як на канцэнтрацыю вітаміну ўплывае спосаб іх захавання і прыгатавання. Каманда параўнала яйкі, што захоўваліся ў халадзільніку, з тымі, што заставаліся пры пакаёвай тэмпературы, а таксама пяць розных спосабаў іх прыгатавання.

Эксперты выявілі, што ў яек, што захоўваліся пры пакаёвай тэмпературы, канцэнтрацыя вітаміну D была вышэйшай у параўнанні з ахалоджанымі.

Калі гаварыць пра спосабы прыгатавання яек, то найбольшай канцэнтрацыя вітаміну D (109%) у параўнанні з той яго колькасцю, што прысутнічала ў зададзенай вазе ежы перад прыгатаваннем, была ў амлеце.

Прыкладна столькі ж у яйках, прыгатаваных у мікрахвалёўцы. У яйках пашот — 93%, вараных укрутую — 80%, яечні — 78%. Розніцу вучоныя тлумачаць рознымі працэнтнымі стратамі вагі ў працэсе прыгатавання. Напрыклад, з-за выпарэння вады.

Адносна таго, як доўга можна захоўваць яйкі, пакуль маецца невялікая колькасць даследаванняў. Адно з іх паказала, што захаванне яек да 4 тыдняў прыводзіць да страты ад 2 да 5% агульнай колькасці вітаміну D у іх.

Чытайце яшчэ:

Топ амлетаў, якія не пакінуць вас абыякавымі. Рэцэпты

Думаеце, што ўмееце чысціць яйкі правільна? Вось некалькі лайфхакаў, як спрасціць гэты працэс

Здаровая скура, прыгожая фігура і барацьба з халестэрынам. Прычыны, чаму варта як мага часцей есці яйкі ўсмятку

Вось чаму карысна есці яйкі ўкрутую

Антось Жупран