МЗС Польшчы ставіць прыярытэтам вызваленне Андрэя Пачобута

Сёння спаўняецца год, як віцэ-старшыня Саюза палякаў ў Беларусі, журналіст Андрэй Пачобут быў асуджаны на 8 гадоў зняволення. Яго вызваленне застаецца для польскага Міністэрства замежных спраў прыярытэтам, гаворыцца ў заяве МЗС, выдадзенай з гэтай нагоды.

08.02.2024 / 20:09

МЗС у заяве рашуча выступае супраць выкарыстання палякаў у Беларусі ў якасці закладнікаў уладаў у Мінску і паўтарае свой заклік да неадкладнага, безумоўнага вызвалення і апраўдання Андрэя Пачобута і іншых палітычных зняволеных.

Арыштаваны ў сакавіку 2021 года, а затым асуджаны на паказальным судовым працэсе 8 лютага 2023 года, Пачобут стаў сімвалам беспрэцэдэнтных рэпрэсій, а таксама і барацьбы за правы на захаванне традыцый продкаў, вывучэнне польскай мовы, а таксама абарону месцаў памяці і захаванне агульнай для Польшчы і Беларусі гістарычнай спадчыны.

Ягоны выпадак з’яўляецца доказам выразна канфрантацыйных пазіцый Мінска і гатоўнасці ісці на далейшае пагаршэнне ўзаемаадносін. Міністэрства замежных спраў Польшчы настойліва заклікае беларускія ўлады паважаць міжнароднае права і двухбаковыя пагадненні ў частцы абароны правоў нацыянальных меншасцяў, гаворыцца ў заяве.

Чытайце таксама:

Сваякі Андрэя Пачобута баяцца, што сітуацыя з пазбаўленнем яго перадач і спатканняў можа захавацца да 2028 года

Калі трэба напісаць Прэзідэнт з вялікай літары «п», каб цябе памілавалі, пішы — Гарбунова

«Для польскага народа ён — герой!» Родным Андрэя Пачобута ўручылі медаль 75-годдзя місіі Яна Карскага

Nashaniva.com