Таццяну Севярынец, магчыма, зноў судзяць
Яе імя сёння з'явілася на сайце суда Першамайскага раёна, заўважыў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».
08.02.2024 / 14:22
Ёй ставяць у віну адразу два артыкулы: арт. 19.11 ч. 2 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці і прапагандуе такую дзейнасць» і арт. 24.23 ч. 1 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».
У канцы студзеня маці палітвязня далі буйны штраф — 5400 рублёў.
Чытайце таксама:
Жыхар Талачына з-за даната 22 еўра каналу Nexta пералічыў на дабрачыннасць 5500 еўра