Золатавалютныя рэзервы за студзень нязначна знізіліся
Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата.
07.02.2024 / 10:08
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лютага 2024 года, паводле папярэдніх звестак, склалі $8,093 млрд у эквіваленце. Адпаведныя звесткі апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.
За студзень 2024 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на $33,9 млн (на 0,4%) пасля зніжэння ў снежні 2023 года на $128,2 млн (на 1,55%).
Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата.
Паводле звестак Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 лютага гэтага года склаў $3,150 млрд, знізіўшыся за снежань на $7 млн (на 0,2%), аб'ём манетарнага золата — $3,563 млрд, паменшыўшыся на $18,7 млн (на 0,5%).
Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен скласці не менш як $6 млрд.
Чытайце таксама:
Лічбавы рубель плануюць запусціць у 2026 годзе
МТБанк мяняе валюту разлікаў па картах Mastercard
У інфакіёсках Прыёрбанка больш не прымуць 100-даляравых купюр