У Мінску гарыць інтэрнат

Жыхароў інтэрната эвакуявалі.

07.02.2024 / 08:23

Па адрасе вул. Крапоткіна, 95 гарыць пакой на 9-м паверсе, працуюць ратавальнікі, паведамляе «Мінская праўда».

Жыхароў інтэрната эвакуявалі.

Сем чалавек удалося выратаваць. Загінулых няма Пра гэта «МП» паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка.

«Ёсць пацярпелыя, яны адпраўленыя ва ўстановы аховы здароўя. Каля 150 эвакуяваных», — дадала Вольга Мельчанка.

Nashaniva.com