СБУ выкрыла агентурную сетку ФСБ з былых і цяперашніх службовых асоб спецслужбаў Украіны

Служба бяспекі нейтралізавала агентурную сетку вайсковай контрвыведкі ФСБ, якая дзейнічала ва Украіне. Затрыманыя 5 чалавек, паведамляе СБУ.

06.02.2024 / 13:32

Сярод затрыманых — былыя службовыя асобы Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны і Службы знешняй разведкі Украіны, а таксама супрацоўнік абласнога ўпраўлення СБУ. 

Задачай агентурнай сеткі была перадача РФ разведданых пра сілы абароны і стратэгічна важныя энергаабʼекты. 

Па матэрыялах следства, экс-чыноўнік знешняй разведкі быў завербаваны ФСБ яшчэ да поўнамаштабнага ўварвання падчас знаходжання на службе. З тых часоў ён збіраў інфармацыю пра месцы базавання ўкраінскіх вайскоўцаў, а пасля 24 лютага 2022 года — і пра каналы перапраўкі замежнага ўзбраення ва Украіну. 

Таксама расейскі агент перадаваў у ФСБ сакрэтную інфармацыю пра асаблівасці працы і сістэмы аховы Ровенскай і Хмяльніцкай АЭС.

Яшчэ адзін расейскі агент, які раней праходзіў службу ў ГУР, зліў асабістыя звесткі ўкраінскіх вайскоўцаў. 

Паводле звестак СБУ, ФСБ вербавала ўдзельнікаў групы, выкарыстоўваючы ў тым ліку пагрозы забойства іх семʼяў. Акрамя таго, за кожнае выкананае заданне зламыснікі атрымлівалі грошы.

Чытайце таксама:

Кіеў папрасіў Маскву перадаць целы загінулых у катастрофе Іл-76

Суд ва Украіне асудзіў святара УПЦ да двух гадоў пазбаўлення волі. Ён называў расійскую агрэсію «грамадзянскай вайной»

Жыхар Наваполацка патэлефанаваў у міліцыю і сказаў «Слава Украіне». Яму прысудзілі 15 сутак

Nashaniva.com