Даляр вырас да двухмесячнага максімуму

У еўра сёння максімум за чатыры тыдні.

05.02.2024 / 13:19

Даляр вырас сёння на 1,09 капейкі да 3,2222 беларускага рубля. Гэта максімум за два месяцы, прычым у пачатку года даляр каштаваў 3,1775.

Такім чынам рост з пачатку года складае чатыры з паловай капейкі.

Еўра сёння вырас на 0,04 капейкі да 3,48 — гэта максімум за чатыры тыдні, піша Banki24.by.

Расійскі рубель знізіўся сёння на 1,65 капейкі да 3,5286 за 100 адзінак.

Кітайскі юань знізіўся на 0,18 да 4,4613 за 10 адзінак.

Чытайце таксама:

У інфакіёсках Прыёрбанка больш не прымуць 100-даляравых купюр

«Дачка» кампаніі Visa абмежавала пераводы ў Беларусь

За год запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў перад банкамі вырасла на 16%

Nashaniva.com