У Мінску сутыкнуліся два пасажырскія аўтобусы. Шпіталізаваныя дзевяць чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Аўтобусы сутыкнуліся на вуліцы Сямашкі, паблізу будынка № 8/1.

05.02.2024 / 11:25

Адзін аўтобус «дагнаў» іншы, урэзаўшыся ў яго заднюю частку.

Дзевяць чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей, шпіталізаваныя. Іх даставілі ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, сталічную бальніцу №10 і Мінскую абласную бальніцу, пішуць Мінск-навіны.

У іх дыягнаставаныя спалучаныя траўмы: чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы, удары, раны мяккіх тканак твару. Усім пацярпелым праводзяцца дыягнастычныя даследаванні, пасля правядзення якіх будзе прызначанае лячэнне.

Чытайце таксама:

У Магілёўскім раёне перакуліўся аўтамабіль, пацярпела дзіця

Раніцай на МКАД сутыкнуліся адразу шэсць машын

Смяротнае ранішняе ДТЗ у Жабінкаўскім раёне: двое загінулых

Nashaniva.com