Памёр былы гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск»
Дзмітрый Мелікян памёр 3 лютага 2024 года пасля працяглай цяжкай хваробы, паведаміла прэс-служба аэрапорта. Яму было 59 гадоў.
05.02.2024 / 09:36
Мелікян узначальваў аэрапорт 15 гадоў — у 2005-20 гадах. Ён сышоў з пасады ў лютым 2020 года па дамове бакоў.
Дзмітрый Мелікян нарадзіўся 31 снежня 1964 года ў Мінску. Вучыўся ў сярэдняй школе № 9 г. Мінска.
З 1980 па 1982 год навучаўся ў Мінскім Сувораўскім ваенным вучылішчы. У 1986 годзе скончыў Харкаўскае вышэйшае ваеннае камандна-інжынернае вучылішча, пазней Акадэмію кіравання. Служыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. Падпалкоўнік запасу.
Развітанне з Дзмітрыем Шалікавічам Мелікянам адбудзецца 7 лютага ў 10:00 гадзін у мінскай рытуальнай зале па адрасе: вуліца Кульман, 33а.
Чытайце таксама:
Памёр у эміграцыі гродзенец, які ў 2020-м адзіны пайшоў у стачку на тытунёвай фабрыцы