У мінскім метро абновяць з дзясятак станцый
Мінскі метрапалітэн у 2024 годзе плануе абнавіць адразу некалькі станцый: «Парк Чалюскінцаў», «Усход», «Маскоўская», «Купалаўская», «Трактарны завод», «Магілёўская», «Кастрычніцкая», «Пушкінская». Пра гэта паведаміла прэс-служба метрапалітэна.
02.02.2024 / 22:05
Цяпер работы ўжо вядуцца на станцыі «Парк Чалюскінцаў».
На станцыях «Няміга», «Пятроўшчына», «Магілёўская» і «Першамайская» заменяць светлавое абсталяванне і паставяць святлодыёдныя энергазберагальныя крыніцы святла.
Усе работы выконваюцца ноччу, калі завершаны рух цягнікоў і знята напружанне з кантактнай рэйкі.
Вонкавае аблічча станцый метро пры гэтым абяцаюць захаваць.
Чытайце таксама:
Пры будаўніцтве метро пашкодзілі трубу, без вады застаўся мінскі квартал
Вядомага будынка ў цэнтры Мінска больш няма. Яго знеслі дзеля метро
Школьнікам выдаюць пластыкавыя карты для праезду. Ці будзе штраф, калі імі не карыстацца