Начальнікам Сакратарыята Усебеларускага народнага сходу прызначылі экс-суддзю 

Лукашэнка знайшоў працу намесніку старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерыю Міцкевічу, які не будзе балатавацца ў новы склад ніжняй палаты. Яму прыдумалі новую пасаду — начальнік Сакратарыята «Усебеларускага народнага сходу».

02.02.2024 / 13:58

Валерый Міцкевіч. Фота: БелТА

Лукашэнка чарговы раз нагнаў туману на будучыню.

«Я прыцягваю ўсіх дасведчаных людзей, каб у гэты складаны перыяд нам дзесьці не здзейсніць памылкі. Напэўна, сам адчуваеш, што ідзе такая перабудова, пертурбацыя органаў улады ў сувязі з наданнем Усебеларускаму народнаму сходу канстытуцыйных паўнамоцтваў — становіцца канстытуцыйным органам. І, вядома, трэба гэтыя гады (год-два, можа, тры) са з'яўленнем УНС і пэўных сур'ёзных уладных канстытуцыйных паўнамоцтваў, нам бы ў гэты час не стварыць нейкі хаос ва ўладзе. Таму што сам ведаеш, хаос ва ўладзе — імгненна пераносіцца гэта ў грамадства», — сказаў ён.

Да працы ў Палаце прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч быў намеснікам міністра юстыцыі, затым на працягу дзесяці гадоў намеснікам кіраўнікоў адміністрацыі Лукашэнкі.

Але перад тым, як прыйсці ў Мінюст, быў суддзёй народнага суда Мінскага раёна і горада Заслаўя, затым старшынёй суда Мінскага раёна і горада Заслаўя.

Чакаецца, што склад УНС будзе сфарміраваны ў красавіку.

Чытайце таксама:

Прызначылі новага кіраўніка ДФР

Што вядома пра новага кіраўніка Дэпартамента фінансавых расследаванняў Андрэя Самбука?

Самы публічны кадэбіст Канстанцін Бычак пайшоў на павышэнне

Nashaniva.com