«Нам усе казалі, што гэта заказ рускага консульства, каб нас экстрадаваць у Расію». «Бі-2» пракаментавала сваё затрыманне
Відэа з аэрапорта Тэль-Авіва з каментаром салістаў групы «Бі-2», якіх дэпартавалі з Тайланда ў Ізраіль, апублікавала 1 лютага расійскае відэаагенцтва RUPTLY.
01.02.2024 / 11:44
— Нам усё казалі пра тое, што гэта рускі след, што рускае консульства… спецыяльны заказ на групу Бі-2, каб нас экстрадавалі ў Расію, — сказаў Лёва (Ягор Бортнікаў).
— … іграць на лыжках, — дадаў Шура (Аляксандр Уман).
Паводле слоў музыкаў, учора быў вырашальны дзень.
— Там парламент збіраўся, і яны паўтары гадзіны вырашалі пытанне аб групе, — дадалі яны.
Музыкі падзякавалі амбасадарам Ізраіля і Аўстраліі, сябрам, праваабаронцам і прыхільнікам, усім, хто за нас змагаўся за іх.
— Дзякуй велізарнае. Мы на волі, і мы працягваем рухацца далей у тур.
Удзельнікі гурта «Бі-2» былі затрыманыя ў Тайландзе пасля канцэрту, на які, паводле мясцовай паліцыі, у іх не было дазволу. Гэта даволі звычайная практыка выступаў тут, незвычайнай была далейшая сітуацыя. Пасля штрафу музыкаў затрымалі, хадзілі чуткі, што расійскія амбасадары намагаюцца іх дэпартацыі ў Расію.
Чытайце таксама:
Вячорка: Заклік Ціханоўскай садзейнічаў хвалі салідарнасці для вызвалення гурта «Бі-2»
У індыйскім аэрапорце згубілі польскі гуманітарны ДНЖ беларускі. Што рабіць у такім выпадку?
Улады Тайланда яшчэ не ўзгаднілі дату дэпартацыі ўдзельнікаў «Бі-2» з расійскім грамадзянствам