У Мінску накрылі офіс псеўдаброкераў

Пра спыненне дзейнасці ашуканскіх кол-цэнтраў, справаздачыўся СК. СК удакладняе, што зроблена гэта было з «выкарыстаннем тэхналогій МУС Расійскай Федэрацыі». Затрыманы шэраг асоб, якія, паводле сілавікоў, маюць дачыненне да дзейнасці міжнароднай арганізаванай злачыннай групы з офісамі ў Мінску і Маскве.

01.02.2024 / 09:25

Па даных СК, з лютага 2020 па студзень бягучага года зламыснікі ажыццяўлялі «халодныя званкі» і прапаноўвалі грамадзянам розных краін, у тым ліку Беларусі, сваё садзейнічанне ў атрыманні высокага заробку на анлайн-інвестыцыях, абяцаючы гарантаваны даход і наступную яго выплату.

 

Пры гэтым прапанаваныя грамадзянам інтэрнэт-рэсурсы зʼяўляліся «фэйкавымі».

 

Пры пераводзе пацярпелымі грашовых сродкаў на пляцоўку, зламыснікі сродкі выкрадалі, стваралі бачнасць даходу, а пры спробе вываду прыбытку пераставалі выходзіць на сувязь.

Nashaniva.com