Да Палка Каліноўскага далучыўся былы вязень Станіслаў Ганчароў «Тэрор-машына»

Фота былога байца батальёна «Азоў» Станіслава Ганчарова з пазыўным «Тэрор-машына» з'явілася ў сацсетках Палка Каліноўскага. Ён зняты з камандзірам вайсковага фармавання Дзянісам «Кітам» Прохаравым. 

31.01.2024 / 23:21

«7 год ён правёў у вязніцах рэжыму Лукашэнкі і нарэшце атрымаў шанец на помсту», — каментуецца гэта фота ў тэлеграм-канале Палка Каліноўскага.

Тады 20-гадовы жыхар Віцебска Станіслаў Ганчароў, які ваяваў ва Украіне на баку АТА і вядомы па мянушцы Тэрор-машына, у сакавіку 2017 года быў асуджаны Віцебскім абласным да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з ім па справе праходзілі яшчэ сямёра хлопцаў ва ўзросце ад 18 да 22 гадоў. Іх суд прысудзіў да розных тэрмінаў — ад 1 года абмежавання волі да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле версіі сілавікоў, пачынаючы з 2012 года Ганчароў нібыта з'яўляўся нефармальным лідарам каляфутбольных груповак, заклікаў сваіх аднадумцаў да знявагі і збіцця людзей неславянскай знешнасці і падаваў у гэтым прыклад. Збіванням і здзекаванням падвяргаліся таксама падлеткі-беларусы.

На волю Станіслаў Ганчароў, цалкам адбыўшы тэрмін, выйшаў у сярэдзіне 2023 года. Пасля таго яго яшчэ раз затрымлівалі.

Чытайце таксама:

У Віцебску затрымалі экс-байца «Азова» па мянушцы Тэрор-машына. Ён толькі нядаўна выйшаў з калоніі

У Віцебску вынеслі жорсткі прысуд Тэрор-машыне

Полк Каліноўскага пачаў дадатковы набор іншаземцаў

Nashaniva.com