Колькасць беларускіх турыстаў у Турцыі вырасла на траціну, але ў агульнай статыстыцы іх доля мізэрная

Самым папулярным у падарожнікаў з'яўляецца Стамбул і Анталья.

31.01.2024 / 16:10

Курорт Бодрум у Турцыі. Фота: Wikipedia Commons

Турцыя за 2023 год прыняла 309,2 тысячы беларускіх турыстаў. Гэта амаль на 29 працэнтаў перавышае паказчыкі 2022 года, вынікае са статыстыкі міністэрства культуры і турызму Турэцкай рэспублікі, піша тэлеграм-канал «Турбізнэс Беларусі».

За мінулы год усяго краіну наведалі 49,2 млн замежных турыстаў, што больш на 10,4% за 2022 год. Расія стала лідарам па колькасці прыбылых у Турцыю гасцей, доля расіян склала 12,8% ад усіх замежнікаў. Другую пазіцыю па турпатоку ў краіну заняла Нямеччына — 6,19 млн турыстаў, далей ідуць Вялікабрытанія — 3,8 млн, Балгарыя — 2,89 млн і Іран — 2,5 млн чалавек.

Дарэчы, доля беларусаў сярод усіх адпачывальнікаў — 0,63%.

Самым папулярным напрамкам быў Стамбул — больш за 17 млн ​​падарожнікаў пабывалі тут у мінулым годзе (35,3% турыстаў). За ім ідуць Анталья (29,9%), Эдзірнэ (9,58%) і Мугла, дзе знаходзяцца Бодрум, Фетхіе і Даламан (6,76%). Самыя папулярныя месяцы — жнівень, верасень.

Чытайце таксама:

«Ікона мораў». Самы вялікі ў свеце лайнер адправіўся ў першы круіз. Як ён выглядае

Ад выспы да піраміды. Якія малавядомыя месцы варта наведаць у Беларусі?

Балгарыя і Румынія ўвойдуць у Шэнгенскую зону ў 2024 годзе

Nashaniva.com