Новая версія «Майстра і Маргарыты» лідзіруе ў мінскім пракаце

Тут галоўным героем з'яўляецца Воланд.

31.01.2024 / 14:08

У ролі Воланда зняўся нямецкі акцёр Аўгуст Дзіль, які сыграў афіцэра гестапа ў Inglourious Basterds Таранціна (сцэна ў бары, дзе ён раскрыў нямецкіх падпольшчыкаў)

У мінскім кінавідэапракаце назвалі топ-5 фільмаў, паказаных з 22 па 28 студзеня. На першым месцы новая версія «Майстра і Маргарыты» Міхаіла Локшына.

Згодна з сюжэтам у Маскве 1930-х вядомы пісьменнік на ўзлёце сваёй кар'еры раптам аказваецца ў цэнтры літаратурнага скандалу. Спектакль па яго п'есе здымаюць з рэпертуару, калегі дэманстратыўна пазбягаюць сустрэчы, у лічаныя дні ён ператвараецца ў ізгоя.

Неўзабаве пасля гэтага ён знаёміцца з Маргарытай, якая становіцца яго каханай і музай. Натхнёны яе каханнем і падтрымкай пісьменнік бярэцца за новы раман, дзе персанажы — гэта людзі з яго атачэння, а галоўны герой — загадкавы Воланд, правобразам якога становіцца нядаўні знаёмы замежнік.

Таксама ў лідарах пракату расійская экранізацыя «Брэменскіх музыкантаў» таксама ў новым чытанні, амерыкана-брытанскі баявік «Пчаляр», расійская камедыя «Халоп 2», а таксама новая частка мультфільма пра рускіх волатаў «Тры волаты і Пуп Зямлі».

Чытайце таксама:

Ікону сусветнага кіно, 88-гадовага Алена Дэлона прызналі недзеяздольным

У Беларусі знялі фільм з самым сапраўдным мядзведзем у галоўнай ролі. Таксама зняўся акцёр са «Слова пацана»

Беларускі акцёр зняўся ў фільме, які атрымаў чатыры ўзнагароды ў Канах

Nashaniva.com