У Ждановіцкім сельсавеце выявілі шаленства. Хворая казуля прыйшла на падворак — з ёй кантактавалі і людзі, і жывёлы

19 студзеня ў вёсцы Крыжоўка зарэгістравалі шаленства ў казулі. Жывёла выйшла з лесу і, патрапіўшы на ўчастак, была атакаваная сабакамі. 

31.01.2024 / 12:27

Гаспадары змаглі адагнаць сабак і затым вырашылі адвезці жывёлу ў спецыялізаваны ветэрынарны пункт у Маладзечне, паведамляе pristalica.by.

У тым пункце казуля «апала», піша выданне.

З гэтай прычыны яна была адпраўлена на аналізы, якія і выявілі шаленства. 

Спецыялісты арганізавалі працу па вакцынацыі і рэвакцынацыі сабак, якія кантактавалі з казуляй, каб выключыць магчымасць інфікавання. 

Ветэрынары таксама праводзяць рэйды па вёсцы для ўдакладнення абстаноўкі і прафілактыкі хатніх жывёл, піша выданне. 

Чытайце таксама:

Экзатычныя канкурэнты коцікаў. Якіх незвычайных хатніх гадаванцаў можна сустрэць у беларускай правінцыі

У тыктоку захапляюцца мінчуком, які едзе ў метро з трусікам. Але не ўсё так адназначна

Расійская чыгунка пасля гібелі ката Твікса зменіць правілы перавозкі хатніх жывёлаў

Nashaniva.com