Супраць зняволенага анархіста Дзмітрыя Разановіча завялі новую крымінальную справу

Супраць палітвязня Дзмітрыя Разановіча распачалі крымінальную справу паводле артыкула 411 «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі». Дата суда пакуль невядомая, піша тэлеграм-канал «АЧК-Беларусь».

30.01.2024 / 18:27

Дзмітрый Разановіч быў затрыманы пры перасячэнні мяжы Беларусі з Украінай у ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года разам з анархічнай партызанскай групай «Чорны сцяг». Яго разам з паплечнікамі абвінавацілі ў нібыта падпале аўтамабіляў дзяржаўных чыноўнікаў, аддзялення ДАІ і Дзяржаўнага камітэта судовай экспертызы.

22 снежня 2021 года Разановіч быў асуджаны да 19 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Асуджанага на 19 гадоў палітвязня збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Асуджанага анархіста Аляксандра Францкевіча перавялі ў ваўкавыскую калонію

Кнігу палітзняволенага Міколы Дзядка выдалі па-польску

«Ты заўсёды паўтараў, што найлепшая салідарнасць — працяг барацьбы». Віншаванне з 40-годдзем палітзняволенага Ігара Аліневіча

Nashaniva.com