У Слуцку даішнікі зладзілі пагоню са стралянінай
Увечары 29 студзеня ў міліцыю звярнуліся з паведамленнем пра тое, што па горадзе ездзіць мікрааўтобус, за стырном якога мог быць п’яны кіроўца. Ён праігнараваў патрабаванне нарада ДПС спыніцца, у выніку чаго пачалася пагоня.
30.01.2024 / 17:33
Бус атрымалася спыніць толькі за горадам пасля таго, як інспектары адкрылі агонь па калёсах. За стырном быў непаўналетні хлопец, прычым нецвярозы. Аўто ён узяў у працадаўцы, бо ведаў, дзе ляжаць ключы.
Супраць маладзёна склалі сем адміністрацыйных пратаколаў.
Чытайце таксама:
Міліцыянты зноў стралялі ў чалавека
У Бабруйску мужчына з нажом нападаў на прахожых. Міліцыянты ў яго стралялі