Палітвязню далі пяць гадоў калоніі за 21-даляравы данат Палку Каліноўскага. Ён прыехаў з ЗША 

Вырак агучыла суддзя Святлана Чарапанава ў Мінскім гарадскім судзе 8 снежня 2023 года.

30.01.2024 / 15:48

Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу («фінансаванне дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, альбо ва ўзброеных канфліктах»). 

Георгія Чараваку асудзілі за данат у 21,29 даляра, які ён адправіў са свайго акаўнта PayPal у падтрымку Палка Каліноўскага. Да акаўнта была прывязаная беларуская картка, з якой спісаліся сродкі. Улады палічылі гэта наўмыснымі дзеяннямі «з мэтай фінансавання дзейнасці па вярбоўцы, навучанні, іншай падрыхтоўцы» асобаў да ўзброенага канфлікту ва Украіне. 

Чараваку затрымалі 9 жніўня 2023 года пры вяртанні ў Беларусь з ЗША, куды ён ездзіў на месяц.

Падчас суда ён распавёў, што ён добраахвотна паведаміў супрацоўнікам, якія яго затрымалі, што ён падпісаны на шматлікія «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, прызнаўся, што зрабіў перавод на рахунак Палка Каліноўскага.

Ён жа ўласнаруч даў супрацоўнікам паролі для ўваходу ў плацёжную сістэму. Ён распавёў, што зрабіў данат, бо спадзяваўся, што гэтыя сродкі накіруюць на закупку касак, бронекамізэлек, медыкаментаў, аднак разумеў, што імі скарыстаюцца па сваім веданні і ў тым ліку, купяць на іх зброю і боепрыпасы.

Таксама вядома, што следчы вылучыў са справы матэрыялы, якія датычныя іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

Чытайце таксама:

Мінчуку за данаты на 50 даляраў і каментары ў інтэрнэце далі пяць гадоў калоніі і гіганцкі штраф

Інжынерку «Нафтана» пакаралі за «экстрэмізм у сацыяльных сетках»

Барысаўскаму фатографу Аляксандру Зянкову прысудзілі 3 гады калоніі

Nashaniva.com