П'яны рыбак паспрачаўся, што дойдзе да Мінска пешшу 50 км. І прайграў
На выхадных у Мінскае РУУС паступіла паведамленне: па праезнай частцы трасы Н-8964 ідзе мужчына з яўнымі прыкметамі апʼянення. Міліцыя выехала па яго.
30.01.2024 / 13:26
«Падчас размовы з інспектарамі мужчына расказаў пра тое, што выпіў на рыбалцы з сябрамі і паспрачаўся, што зможа пешшу прайсці 50 кіламетраў да Мінска», — растлумачылі ва УУС Мінскай вобласці.
Медасведчанне паказала 3,7 праміле алкаголю ў паветры. Інспектары даставілі 39-гадовага мужчыну дадому, сцвярджаюць міліцыянты.
У дачыненні да яго склалі пратакол па частцы 2 артыкула 18.20 КаАП РБ («Парушэнне ПДР пешаходам у нецвярозым стане»).
Як пінчук у заклад пайшоў па навігатары з Баранавічаў у Ляхавічы і таксама спрэчку прайграў, чытайце тут.
Чытайце таксама:
Беларусы сталі піць менш гарэлкі і піва
Як алкаголь уплывае на жывот і чаму ад алкаголю стул становіцца дзіўным?
Жыхар Гомельшчыны памёр ад 6,6 праміле алкаголю ў крыві. Гэта антырэкорд?