Пасля візіту расійскіх дыпламатаў дэпартацыю ў Ізраіль для «Бі-2» адмянілі
Як паведамляе тэлеграм-канал групы, яшчэ ўчора было прынята рашэнне аб дэпартацыі ўдзельнікаў групы ў Ізраіль, і нават ім набылі авіябілеты.
30.01.2024 / 12:58
«Сёння пасля візіту высокапастаўленых дыпламатаў з расійскага консульства прадстаўнікам групы было абвешчана, што пастанова аб дэпартацыі ў Ізраіль скасаваная», — гаворыцца ў паведамленні.
Удзельнікі групы адмовіліся размаўляць з расійскім консулам.
Іх працягваюць утрымліваць ў міграцыйным цэнтры ў агульнай камеры на 80 чалавек.
Як гаворыць сябар музыкаў Міхаіл Козыраў, «гэта частка спланаванай аперацыі, мэтай якой з'яўляецца дэпартацыя музыкаў у Расію, і менавіта гэта — самая важная задача ў тых людзей, якія гэта ажыццяўляюць з падачы кіраўніка МЗС Сяргея Лаўрова».
Чытайце таксама:
Чацвёра музыкаў «Бі-2» ужо сёння паляцяць у Ізраіль. Лёс траіх пад пытаннем
Удзельнікаў гурта «Бі-2» трымаюць на спёцы ў камеры пад адкрытым небам
Не толькі «Бі-2». Паляванне на зорак з антываеннай пазіцыяй у Тайландзе ідзе па замове МЗС Расіі
Удзельнікаў «Бі-2» затрымалі пасля канцэрта на востраве Пхукет. Гурт выступаў без дазволу