У Віцебску маці і дачку шпіталізавалі з апёкамі — у пасцелі загарэўся паўэрбанк

Здарэнне адбылося 30 студзеня. Жанчына з трохгадовай дачкой ляглі адпачываць, але маці ў ложку яшчэ нейкі час сядзела ў тэлефоне, які быў на зарадцы. Раптам паўэрбанк загарэўся.

30.01.2024 / 10:43

 Фота: МНС

І жанчына, і яе дачка атрымалі апёкі. Каля 6 гадзін ранку яны звярнуліся па медыцынскую дапамогу ў бальніцу.

Nashaniva.com