Некаторыя шматпавярховікі абавязалі здаваць толькі з унутраным аздабленнем

Урад пашырыў пералік жылых памяшканняў, якія можна прымаць у эксплуатацыю толькі з унутраным аздабленнем. Дакумент аб змене ранейшай пастановы № 716 Савета Міністраў ад 6 чэрвеня 2011 года з'явіўся на партале pravo.by, піша Realt.by.

29.01.2024 / 16:54

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Realt.by

Згодна з унесенымі зменамі, цяпер усе жылыя шматкватэрныя дамы, якія будуюцца з дзяржпадтрымкай, забудоўшчыкі павінны здаваць з унутраным аздабленнем жылых памяшканняў. Раней у эксплуатацыю без аддзелкі не прымалі толькі арэнднае і сацыяльнае жыллё, інтэрнаты, а таксама жылыя дамы і кватэры, якія будуюцца сельскагаспадарчымі арганізацыямі. Для вышэйпералічаных катэгорый гэтая норма захоўваецца.

Пад унутраным аздабленнем маецца на ўвазе тое, што ў кватэры павінны быць абклееныя або афарбаваныя сцены, ўстаноўленыя ўбудаваная мэбля і электрычныя пліты, зробленыя падлогі, устаноўленыя міжпакаёвыя дзверы і сантэхнічнае абсталяванне.

Пры гэтым кватэры, якія будуюцца з дзяржпадтрымкай, могуць прымацца ў эксплуатацыю без выканання работ па ўстаноўцы убудаванай мэблі і электрычных пліт пасля ўнясення адпаведных зменаў у праектную дакументацыю.

Чытайце таксама:

З каралеўскай люстрай у санвузле. У Мінску ў звычайным ЖК прадаецца кватэра-палац

«Хочам нарэшце пажыць па-людску». Як выжываюць у райцэнтры за 90 кіламетраў ад Мінска 

У цэнтры Мінска прапануецца вельмі дзіўная кватэра. Там адзін унітаз проста на кухні, другі — у шафе

Nashaniva.com