Лукашэнка прапанаваў Пуціну махнуць у Антарктыду
У нядзелю Аляксандр Лукашэнка з Уладзімірам Пуціным па відэасувязі прынялі ўдзел у цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю новага зімовачнага комплексу станцыі «Усход» у Антарктыдзе.
28.01.2024 / 14:52
На заканчэнне цырымоніі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў суразмоўцу: «Можа, калі-небудзь махнём, цікава».
«Так, добра», — адрэагаваў на прапанову Уладзімір Пуцін.
З 2006 года Беларуская антарктычная экспедыцыя працавала з расійскімі палярнікамі на станцыі «Маладзёжная».
А ў кастрычніку 2015 года беларусы заснавалі ўласную станцыю ў Антарктыдзе — «Гара Вячэрняя». Гэта бліжэйшая да «Маладзёжнай» палярная станцыя.