Сахашчык-малодшы: Хрэнін бесхрыбетны, Карпянкоў — новы Прыгожын і хто ў арміі за Лукашэнку. Глядзіце «Ток»
Аляксандр Сахашчык, сын вядомага дэсантніка Валерыя Сахашчыка, да пачатку поўнаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года служыў у званні маёра ў Сілах спецыяльных аперацый. Сёння імі кіруе Вадзім Дзенісенка, якога ў свой час паставілі замест Сахашчыка-старэйшага.
04.02.2024 / 12:15
Аляксандр Сахашчык. Фота: «Наша Ніва»
У вялікай размове Аляксандр дае ўласныя ацэнкі беларускай арміі, тлумачыць мысленне афіцэраў, гаворыць пра тое, колькі «рускага міру» ў беларускім войску і чым беларускія вайскоўцы адрозніваюцца ад расейскіх. Тлумачыць, як ставяцца афіцэры да Лукашэнкі, ці будуць выконваць загады Ціханоўскай, кажа пра міністра абароны Віктара Хрэніна, камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова і хто з генералаў мае аўтарытэт. Называе заробкі ў арміі і калі ў свеце скончацца войны.
00:00 — вырвана з кантэксту
00:34 — як прыкінуўся хворым, каб уцячы з Беларусі
03:25 — як байцы ССА адрэагавалі на заклік Сахашчыка не ваяваць
04:27 — рэакцыя кіраўніка ССА Дзенісенкі
06:15 — што думалі беларускія вайскоўцы ў першыя дні ўварвання Расеі
08:47 — што змянілася ў беларускай арміі з 2020 года
10:17 — што прывезлі вагнераўцы з сабой у Беларусь
13:33 — як да ўкраінцаў ставяцца ў беларускім войску
15:37 — ці гатовая беларуская армія да вайны
16:49 — беларускія ССА vs «Азоў»
18:35 — ці баяцца Залужнага ў Беларусі
19:36 — «Буданаў — цікавы чалавек»
20:22 — як у войску ўспрымаюць каліноўцаў
22:51 — ССА vs каліноўцы
25:07 — чаму не пайшоў ваяваць
26:16 — пра Дзяніса «Кіта» і яго крытыку Сахашчыка
26:57 — страляем з пісталета Glock 17 у варшаўскім ціры Bema60
28:46 — пра факультэт разведкі
29:29 — колькі можа прабегчы і адціснуцца ад падлогі
30:46 — ці часта параўноўваюць з бацькам
32:50 — на якіх пасадах служыў у ССА
33:30 — якія аперацыі выконваюць ССА
34:29 — за што сорамна
34:47 — пра кіраўніка ССА Дзенісенку
37:15 — пра кар’еру сына Дзенісенкі, які таксама служыць у ССА
38:35 — пра жанчын у ССА
40:20 — ці ёсць «рускі мір» у галовах афіцэраў
41:51 — што, калі ў Беларусь зойдуць рускія
44:58 — ці гатовая армія да абароны
45:44 — чым беларускі афіцэр адрозніваецца ад расейскага
48:59 — БЛІЦ: колькі п’юць дэсантнікі, найлепшы фільм пра вайну, Брэсцкая крэпасць ці Косаўскі палац
52:48 — каго з генералаў паважаюць у войску
53:09 — ці мае аўтарытэт Хрэнін
54:30 — пра Карпянкова і ягоныя амбіцыі
58:05 — як у арміі ставяцца да Лукашэнкі
1:00:10 — як Ціханоўскую ўспрымаюць у войску
1:01:36 — калі байцы ССА будуць выконваць загады Ціханоўскай
1:01:58 — шляхі вызвалення Беларусі
1:04:01 — ці пойдзе Расея захопліваць іншыя краіны
1:04:56 — галоўныя праблемы беларускай арміі
1:05:55 — моцныя бакі арміі
1:07:26 — колькі зарабляе баец ССА
1:10:34 — калі спыняцца войны
1:11:23 — дзе быў падчас пратэстаў 2020-га
1:16:40 — пра жыццё ў Польшчы і польскія спецслужбы
Глядзіце таксама:
Пра палітыку Украіны, каліноўцаў, «пацукоў», Сахашчыка і Янкі. Новы «Ток» з Генадзем Манько
Ціханоўская адказвае хейтарам, ацэньвае план Пракоп’ева і кажа, ці прабачыць Лукашэнку. Глядзіце ТОК
Цэслер — пра жыццё на Кіпры, культавых людзей, дух Мінска і антысемітызм. Глядзіце ТОК