У ЗША раптоўна абвалілася 46-метровая царква ў цэнтры горада ВІДЭА

У амерыканскім горадзе Нью-Лондан (штат Канектыкут) 25 студзеня проста пасярод дня павалілася званіца першай кангрэгацыяналісцкай царквы. Будынак, пабудаваны ў 1850 годзе, быў адной з галоўных мясцовых славутасцяў.

27.01.2024 / 19:43

Прычыны абвальвання пакуль не вядомыя. Мясцовыя ўлады паведамілі, што ніхто ні пра якія праблемы са станам царквы раней не ведаў.

Footage shows the moment the historic First Congregational Church, constructed in 1850, collapsed in New London, Connecticut.

Fortunately, there were no reported injuries, though the reasons for the collapse remain unclear. pic.twitter.com/7c5J41BrmZ

— PressTV Extra (@PresstvExtra) January 27, 2024

Ратавальнікі і іншыя службы пачалі маштабныя аварыйныя мерапрыемствы пасля абвальвання значнай часткі сцяны і столі ў першай кангрэгацыяналісцкай царкве. Падчас гэтага выпадку, як выглядае, ніхто не пацярпеў: адна жанчына была падчас яго ў задняй частцы царквы, але яна засталася жывая.

#BREAKING: A Significant section of the First Congregational Church has Collapse with search and rescue underway ⁰⁰#NewLondon | #Connecticut
Currently, a large emergency response is underway after a significant section of wall and ceiling collapsed at First Congregational… pic.twitter.com/CloTZFL0zX

— R A W S A L E R T S (@rawsalerts) January 25, 2024

Ратавальнікі ўжо прасканавалі будынак з дапамогай беспілотніка, адчувальнага да цяпла, і цяпер вядуць пошукі магчымых ахвяр. На кадрах бачныя сур'ёзныя разбурэнні царквы.

Чытайце таксама:

У Беларусі прадаюць самую сапраўдную гідраэлектрастанцыю

Падчас дарожных работ у Магілёве адкапалі нямецкі бронекаўпак часоў вайны

Першую ў Беларусі пешаходную вуліцу рэканструююць

Nashaniva.com