Беларусы сталі піць менш гарэлкі і піва

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў інфармацыю аб продажах алкаголю ў Беларусі за 2023 год.

27.01.2024 / 12:36

Фота: fb.ru

Продажы гарэлкі скараціліся, але ёсць прырост у рэалізацыі іншых напояў, заўважыў Myfin.by.

Паводле звестак Белстата, у 2023 годзе арганізацыямі гандлю Беларусі (без мікраарганізацый) рэалізавана алкагольных напояў і піва на 5,7 млрд рублёў, што ў рознічным тавараабароце арганізацый гандлю склала 8%.

Продаж алкагольных напояў і піва ў абсалютным алкаголі склаў 97,6% да ўзроўню папярэдняга года, то-бок зменшыўся на 2,4%.

У натуральным выражэнні ў 2023 годзе ў параўнанні з 2022 годам больш за ўсё ў нашай краіне павялічылася рэалізацыя слабаалкагольных напояў — на 13,5%.

Выраслі продажы і іншых напояў:

лікёраў і лікёра-гарэлачных вырабаў — на 9,9%;
каньяку, каньячных напояў і брэндзі — на 6,1%.
пеністых вінаў, уключаючы шампанскае, — на 5,7%.

Адмоўную дынаміку продажаў паказалі гарэлка (-6,9%), вінаградныя і пладовыя віны (-4,9% і -4,6% адпаведна), піва (-1,3%).

Чытайце таксама:

Упершыню амаль за стагоддзе ў Саудаўскай Аравіі дазволяць продаж алкаголю

«Юрка. Яйкі, хлеб, малако, каўбаса — 37 руб». Чаму ў беларускіх вёсках квітнее гандаль «на вэксаль»?

Жыхар Гомельшчыны памёр ад 6,6 праміле алкаголю ў крыві. Гэта антырэкорд?

Nashaniva.com