Трэці сезон шоу «Фактар.by» выйграў невідушчы спявак Данііл Савеня

У фінальным выпуску ён выканаў, сярод іншых, песню Шамана «Жывы», а пасля перамогі — «Сівую ноч» Юры Шатунова. Данііл быў у камандзе Сярогі.

27.01.2024 / 09:47

Данііл Савеня. Скрыншот відэа «Беларусь 1».

Прызам пераможцу стаў новенькі аўтамабіль. Суперфінал трэцяга сезона праекта паказалі ў эфіры «Беларусь 1» вечарам 26 студзеня, піша «Камсамолка».

Пра 19-гадовага Данііла Савеню ў Беларусі ўжо чулі. Бо менавіта ён атрымаў Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў на Нацыянальным фестывалі песні і паэзіі «Маладзечна-2023». Ураджэнец Слуцка, Данііл 9 гадоў вучыўся ў Маладзечне — у мясцовай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку.

Савеня — навучэнец Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. У інтэрв'ю юнак распавядаў, што свой далейшы шлях хацеў бы звязаць з гукарэжысурай і музычным прадзюсаваннем.

Хлопец таксама спяваў «Мой родны кут» на музыку Ігара Лучанка і тэкст Якуба Коласа, «Потерянный рай» гурта «Арыя», «Как молоды мы былі», якую спяваў Аляксандр Градскі, і нават песню «Звеніт январская в'юга».

А біяграфія Данііла Савені, яго ўзыходжанне на сур'ёзную сцэну, пачалася, калі яму было 7 гадоў. Менавіта тады хлопчык пачаў удзельнічаць у конкурсах — беларускіх і міжнародных. У 10 гадоў ён праспяваў гімны Беларусі, Латвіі і Фінляндыі на «Мінск-Арэне». Яго здольнасці ацаніла расійская спявачка Дыяна Гурцкая.

Пасля абвяшчэння вынікаў трэцяга сезона «Фактар.by» Данііл Савеня звярнуўся да прысутнага ў зале бацькі:

— Ці памятаеш, мы марылі, што ў нас будзе новы аўтамабіль? На гэтай машыне мы паедзем у вялікае падарожжа пад назвай жыццё. Няхай усё, што адбылося сёння, застанецца ў памяці назаўсёды.

Канкурэнтамі Данііла па суперфінале трэцяга сезона «Фактар.by» былі Маргарыта Шыбаева з каманды Руслана Аляхно і Аляксей Будзько, падапечны Вольгі Бузавай.

Чытайце таксама:

Пугач расказаў, як граў канцэрт на Плошчы Пераменаў, а людзі стрымлівалі ГУБАЗіК

Спявак Шарлот, які разарваў расійскі пашпарт, выбачыўся і перад Пуціным, і патрыярхам Кірылам

Ханок: Саладуха купіў у мяне ў 1992 годзе песню «Здравствуй, чужая мілая» за 25 тысяч даляраў

Nashaniva.com