Швед: Камісія па вяртанні працягне працу яшчэ на год

Адпаведны праект указа Лукашэнкі ўжо падрыхтаваны.

26.01.2024 / 12:34

Адбылося чарговае пасяджэнне «камісіі па вяртанні». Генеральны пракурор Андрэй Швед расказаў прысутным, што падрыхтаваны праект указа Лукашэнкі пра тое, каб працягнуць тэрмін падачы заяваў у камісію.

Па словах Шведа, Лукашэнка падтрымаў ідэю, а падпісанне дакумента — тэхнічнае пытанне.

Андрэй Швед і Аляксандр Лукашэнка

Агулам больш чым за год у камісію напісалі 150 чалавек. Невядома, якія рашэнні былі прынятыя наконт іх.

Пачаткова меркавалася, што заявы ў камісію можна будзе падаваць да 31 снежня 2023 года.

Чытайце таксама:

Беларуска вярнулася з-за мяжы праз «камісію па вяртанні» — з ёй зрабілі відэа на СТБ і ўсё роўна будуць судзіць

Генпракуратура распавяла пра чарговае пасяджэнне «камісіі па вяртанні»

На БТ паказалі доктара, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію генпракурора Шведа

Nashaniva.com