Аўтобус Мінск — Варшава зламаўся на літоўскай мяжы ў 18-градусны мароз

Здарэнне адбылося 8 студзеня ў пункце пропуску «Прывалка», калі стаялі лютыя маразы.

26.01.2024 / 11:38

Рэйсавы аўтобус «Мінск — Варшава» перастаў заводзіцца. Тэмпература паветра была мінус 18 градусаў. Баючыся за здароўе сваіх пасажыраў, кіроўца звярнуўся па дапамогу да гродзенскіх памежнікаў.

Было прынята рашэнне перасадзіць людзей у транспарт, які ідзе ў тым жа кірунку. Паломку ўдалося ліквідаваць праз некалькі гадзін, паведамляе Памежны камітэт у сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца потым напісаў ліст памежнікам, падзякаваўшы за «спагадлівасць, прафесіяналізм і выразныя дзеянні ў няпростай сітуацыі».

Чытайце таксама:

Ехаць, стаяць ці сесці. Як улады абмяркоўвалі з маршрутчыкамі новыя правілы працы

Выпадак каля мяжы. У кіроўцаў не было дакументаў, і пасажыры пайшлі пешкі ў Вільню

Кіроўцы двух беларускіх аўтобусаў ехалі ў Літву без дазволаў. Пацярпелі і пасажыры

Nashaniva.com