І вось зноў. У Расіі згарэў чарговы беларускі аўтобус
Гэтым разам у Іжэўску (Удмурція).
25.01.2024 / 14:23
Здарэнне адбылося на вуліцы Максіма Горкага, паведамляе тамтэйшае ўпраўленне МНС.
На момант прыбыцця першых пажарна-выратавальных падраздзяленняў адбывалася адкрытае гарэнне транспарту.
У момант узгарання, аўтобус быў без пасажыраў, ехаў на тэхнічны агляд. Пацярпелых няма.
За апошнія гады ў Расіі згарэла некалькі беларускіх аўтобусаў. Прычым толькі з пачатку гэтага года мінімум тры.