Затрымалі былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Ён правёў за кратамі ўжо больш за 10 гадоў

Вядома, што да яго прыходзілі з ператрусам, пасля чаго мужчына быў затрыманы і ягоны лёс дагэтуль невядомы, піша «Вясна».

25.01.2024 / 10:54

Міхаіл Жамчужны быў асуджаны ў 2015 годзе да 6,5 гадоў калоніі за падбухторванне да наўмыснага выдавання звестак, якія складаюць службовую тайну, незаконнае набыццё сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, а таксама дачу хабару. Міхаіл выйшаў на волю 19 лютага 2021 года.

Паводле «Вясны», агулам за гэтыя дні пад пераслед трапілі сама меней 157 чалавек. Супраць часткі з іх распачалі крымінальныя справы паводле арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Некаторых затрыманых судзяць па адміністрацыйных справах. Вялікая частка людзей выходзяць на волю пасля допытаў, але ў якім статусе — невядома.

@nashaniva 70 жанчын затрымалі ў Брэсце #беларус #беларусь #минск #брест #милициябеларуси #нашаніва #беларусьсейчас #навіны #новостибеларуси #беларусьновости #барановичи ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Чытайце таксама:

Падчас хапуна ў Брэсце затрымалі 70 чалавек. Сярод затрыманых — адныя жанчыны

Па справе INeedHelpBY затрымалі 143 чалавекі. Кіраўнік ініцыятывы кажа, што з іх боку ўцечак інфармацыі не было

У Драгічыне затрымалі былога журналіста і палітвязня Сяргея Гардзіевіча

У Гомелі знікла сувязь з маці Іллі Міронава

Андрэй Стрыжак: Сілавікі атрымалі доступ да базаў «Еўраопта»

Nashaniva.com