У Беларусі знялі фільм з самым сапраўдным мядзведзем у галоўнай ролі. Таксама зняўся акцёр са «Слова пацана»
З'явіўся трэйлер спартыўна-сямейнай камедыі «Я — мядзведзь». У цэнтры сюжэту — хакеіст Аляксандр Кавалёў у выкананні Мікіты Калагрывага (Кашчэй са «Слова пацана») і парачкі скандальных падкастаў.
25.01.2024 / 09:59
Кадр з фільма
Яго герой з-за траўмы губляе месца ў камандзе, ну а далей на гэтым фоне пачынаюцца праблемы ў адносінах з жонкай і дзецьмі. А потым жыццё Кавалёвых дык увогуле перакульваецца з ног на галаву, калі малодшы сын прынясе дадому новага гадаванца — медзведзяня, піша Onliner.by.
Падчас прагляду роліка часам здаецца, што медзведзяня намаляваны з дапамогай камп'ютарнай графікі. Насамрэч каманда фільма працавала з сапраўдным мядзведзем, і нават не адным. Цэнтральнага персанажа сыгралі двое медзведзянят — Лёша і Маша. Прычым сцэны з імі здымаліся ў храналагічным парадку, так што дарослым мядзведзь у кадры таксама становіцца па-сапраўднаму.
Здымкі праходзілі ў 2023 годзе ў Мінску — у трэйлеры ўжо можна заўважыць лядовую пляцоўку «Чыжоўка-Арэны» і трохі ваколіц Цнянскага вадасховішча. У якасці прадзюсараў над фільмам працавалі ў тым ліку беларусы Андрэй Ліпаў і Максім Максімаў.
У расійскі пракат «Я — мядзведзь» выйдзе 1 лютага. З нагоды даты беларускай прэм'еры пакуль нічога не вядома, але, імаверна, у нас фільм таксама з'явіцца ў кіно праз тыдзень.
Чытайце таксама:
У серыяле «Слова пацана» заўважылі Пагоню
Ашуканцы знайшлі яшчэ адзін спосаб зарабіць на «Слове пацана»