СК завёў справы на 20 «аналітыкаў Ціханоўскай». Там ёсць і аналітыкі супраць Ціханоўскай
У ведамстве мяркуюць, што гэтыя 20 чалавек «далучыліся да змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь неканстытуцыйным шляхам, увайшлі ў экстрэмісцкія фармаванні, створаныя для забеспячэння эфектыўнасці злачыннай дзейнасці».
25.01.2024 / 09:43
«Згаданыя асобы бралі актыўны ўдзел у выпрацоўцы і рэалізацыі канцэпцыі дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, а таксама спрыялі ўзбуджэнню сацыяльнай варожасці і варожасці ў грамадстве», — гаворыцца ў паведамленні.
Спіс наступны:
Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Павел Вусаў, Аляксандр Дабравольскі, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі (цёзка коміка), Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётра Рудкоўскі, Леся Руднік, Наталля Рабава, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна.
Чытайце таксама:
Завялі пакет завочных крымінальных спраў у дачыненні да Івана Краўцова
Справу «Байпола» пачнуць разглядаць праз два тыдні. Упершыню могуць завочна вынесці смяротны прысуд
Супраць Жываглод, Лібера, Марыніча і Дабравольскага пачалі «спецвытворчасць», каб судзіць іх завочна