У Магілёве на пешаходным пераходзе насмерць збілі дзіця
У выніку ДТЗ, якое адбылося сёння вечарам у Магілёве, загінуў 10-гадовы хлопчык, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
24.01.2024 / 21:39
Дзіця было збіта аўтамабілем Acura на пешаходным пераходзе на скрыжаванні вуліц Крупскай і Грышына.
Хлопчык вяртаўся са школы дадому. За рулём машыны быў 61-гадовы кіроўца.
Чытайце таксама:
Агучаны вырак па ДТЗ у Петрыкаўскім раёне. У ім загінула маці 8 дзяцей