У беларускай электрычцы знайшлі нічыйнага сабаку. І што далей? Спойлер: расійскаму кату Твіксу пашанцавала менш

Пасля трагічнага выпадку, што адбылася з катом Твіксам у расійскім цягніку, выпадак з сабакам, якога знайшлі ў беларускай электрычцы, выглядае перамогай чалавечнасці.

24.01.2024 / 18:12

Сабака ў цягніку рэгіянальных ліній. Скрын сторыз @ustpix / Instagram

Кадры з электрычкі, якая накіроўвалася ў Віцебск, размясціў на сваёй старонцы ў інстаграме карыстальнік Арцём Усцінаў (@ustpix). На ім відаць, як спачатку адна правадніца знаходзіць сабаку пад сядзеннем і міла з ім камунікуе. На іншым відэа «безбілетніка з Талачына» корміць бутэрбродам другая правадніца.

Правадніца корміць сабаку ў цягніку рэгіянальных ліній. Скрын сторыз @ustpix / Instagram

Як піша «Зеркала», спасылаючыся на словы карыстальнікаў у каментарах, праз мясцовыя групы ў сацсетках атрымалася адшукаць гаспадара сабакі і вярнуць яму прапажу.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Зеркало | Новости (@zerkalo_io)

«У беларускай чыгункі найлепшыя правадніцы!», «Наша чыгунка — самая добрая», «Шкада, што лёс паслаў кату Твіксу правадніцу зусім іншага характару… Гэтаму сабаку пашанцавала!» — пішуць карыстальнікі ў каментарах.

Чытайце яшчэ:

У расійскім Кіраве бессардэчная правадніца выкінула ката з цягніка на 30-градусны мароз. Жывёла загінула

Расійская чыгунка пасля гібелі ката Твікса зменіць правілы перавозкі хатніх жывёлаў

Nashaniva.com