Пешаход у Мінску хацеў абысці грузавік на пераходзе, але трапіў пад колы

74-гадовы мужчына дастаўлены з траўмамі ў бальніцу.

24.01.2024 / 15:47

Сёння раніцай у Мінску на рэгуляваным пераходзе каля дома №2 па вуліцы Чкалава грузавік наехаў на пешахода. Аварыя трапіла на відэа, піша Onliner.by.

На запісе відаць, што для пешаходаў зялёнае святло загарэлася ў той момант, калі грузавік быў проста перад пераходам. Кіроўца вырашыў праехаць далей, аднак з-за аўто, якія спыніліся наперадзе, быў вымушаны стаць на «зебры». Як толькі машыны перад МАЗам аднавілі рух, аўтамабіліст таксама паехаў, але не заўважыў, што проста перад машынай знаходзіўся пешаход.

«Пацярпелым аказаўся 74-гадовы мужчына, — растлумачылі ў сталічнай ДАІ. — Яго з траўмамі даставілі ў бальніцу».

Nashaniva.com