Расійскі Іл-76 упаў пасля выбуху ў паветры — аналітык Bild
«Немагчыма інакш растлумачыць, чаму мясцовыя жыхары пачулі «нешта гучнае» ў небе, дасталі мабільныя тэлефоны і змаглі зняць катастрофу на відэа», — піша Юліян Ропке.
24.01.2024 / 13:37
Расійскі Іл-76 упаў пасля выбуху ў паветры. Аб гэтым піша эксперт Bild па аналізе адкрытых даных Юльян Ропке, каментуючы відэа крушэння. Журналіст сам пілатуе невялікія самалёты як лётчык-аматар.
«Іл-76 расійскіх ВПС разбіўся і ўзарваўся ў Белгародскай вобласці, недалёка ад мяжы з Украінай, загарэўшыся пасля выбуху ўжо ў паветры і пачаўшы развальвацца на часткі.
Расійскія і ўкраінскія крыніцы цяпер паведамляюць, што Іл-76 быў збіты. Немагчыма інакш растлумачыць, чаму мясцовыя жыхары пачулі «нешта гучнае» ў небе, дасталі мабільныя тэлефоны і змаглі зняць катастрофу на відэа.
Калі я правільна бачу, фюзеляж развальваецца перад падзеннем, а кабіна адвальваецца ад астатняй часткі самалёта. Каб такое здарылася, павінен быў адбыцца даволі моцны выбух у паветры», — піша Ропке.
Цяпер украінскія і расійскія ананімныя тэлеграм-каналы, блогеры і ваенкары публікуюць супярэчлівыя даныя аб тым, ці быў самалёт збіты і ці сапраўды на борце былі ўкраінскія ваеннапалонныя. Мінабароны РФ заявіла, што на месца выехала камісія для высвятлення прычын крушэння.
Чытайце таксама: